Прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту ЗША Мары Харф 7 жніўня на прэс-брыфінгу ў Вашынгтоне пракамэнтавала расейскія санкцыі, якія забараняюць імпарт прадуктаў харчаваньня са Злучаных Штатаў і Эўрапейскага Зьвязу.
«Сутнасьць тут у тым, што прэзыдэнт Пуцін адмаўляе сваім людзям у ежы. І я не ўпэўнены, як ён зьбіраецца прадаць гэта ў сябе дома. Ён наносіць шкоду сваёй уласнай эканоміцы. Яе рост цяпер прагназуецца на нулявым узроўні. І пры гэтым ён таксама пазбаўляе людзей такіх элемэнтарных рэчаў як ежа. І, на жаль, той, хто пацерпіць ад дзеяньняў Пуціна, гэта будзе расейскі народ... У яго ёсьць выбар. Альбо ён можа прыняць меры, якія наносяць шкоду свайму ўласнаму народу, або ён можа выкарыстаць дыпляматычныя крокі (пра што мы заўсёды казалі) для дээскаляцыі і паспрабаваць рухацца наперад у іншым кірунку...»