Рассельгаснагляд узмоцніць кантроль за пастаўкамі харчаваньня, каб не дапусьціць транзыту забароненай прадукцыі праз тэрыторыю Беларусі.
Дзеля гэтага падрыхтаваныя два мытныя пасты, якія будуць працаваць круглыя суткі, паведаміў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.
Ён адзначыў, што гэта будзе зроблена на выпадак, калі ўзьнікнуць праблемы з пастаўкамі з трэціх краін, прычым ня толькі тых, імпарт зь якіх забаронены:
«Да прыкладу, Беларусь дазволіла імпарт бульбы з Украіны, але ў нас ёсьць усе падставы казаць, што яна з хваробамі».
Пастаўкі ўкраінскай бульбы ў Расею цяпер забароненыя.
Гэтыя пытаньні будуць абмеркаваныя зь беларускім бокам на наступным тыдні ў Менску, паведамляе Інтэрфакс.