Мядзьведзеў: Расея гатовая ўвесьці новыя меры супраць Захаду

Дзьмітры Мядзьведзеў вядзе паседжаньне ўраду 7 жніўня

Расея гатова ўвесьці ахоўныя меры ў авіябудаваньні, аўтамабілебудаваньні и суднабудаваньні, заявіў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Пра гэта паведаміла РИА Новости. «Мы патэнцыйна гатовыя ўвесьці ахоўныя меры ў авіябудаваньні, суднабудаваньні, аўтамабільнай прамысловасьці і іншых галінах. Але рабіць гэта будзем асэнсавана», — сказаў Мядзьведзеў на пасяджэньні ўраду.

Раней урад Расеі зацьвердзіў пералік замежнай сельгаспрадукцыі, імпарт якой забаронены. Паводле Мядзьведзева, цалкам забаронены ўвоз ялавічыны, сьвініны, птушкі, рыбы, сыроў, малака, садавіны і гародніны з краінаў ЭЗ, Аўстраліі, Канады, ЗША, Нарвэгіі. Тэрмін забароны — адзін год.