Урад РФ зацьвердзіў пералік замежнай сельгаспрадукцыі, на якую распаўсюджваюцца расейскія санкцыі. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў на паседжаньні ўраду.
Эмбарга не распаўсюджваецца на дзіцячыя тавары і харчаваньне – паведаміў Мядзьведзеў.
Паводле яго, цалкам забаронены ўвоз ялавічыны, сьвініны, птушкі, рыбы, сыроў, малака, садавіны і гародніны з краінаў ЭЗ, Аўстраліі, Канады, ЗША, Нарвэгіі. Тэрмін забароны — адзін год.