Уйгурскія актывісты выказалі абурэньне ў сувязі з рашэньнем уладаў гораду Карамай забараніць даўгабародым мужчынам у ісламскай вопратцы езьдзіць на муніцыпальных аўтобусах.
Улады гораду, разьмешчанага на поўначы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну ў Кітаі, паведамілі, што забарона ўведзеная толькі на час спартыўных спаборніцтваў да 20 жніўня, аднак актывісты асьцерагаюцца, што дзеяньне пастановы можа быць падоўжанае.
Мусульмане лічаць, што забарона дыскрымінацыйная і ўзмацняе напружаньне ў няпростых адносінах аўтаноміі з Пэкінам.
За мінулы год сутыкненьні паміж уйгурамі і сіламі бясьпекі забралі сотні жыцьцяў.