Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прымяненьні асобных спэцыяльных эканамічных мер у мэтах забесьпячэньня бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі», паведамляе прэс-служба Крамля.
Паводле агенцтва Interfax, указам забараняецца або абмяжоўваецца тэрмінам на адзін год увоз у Расею сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчаваньня з краінаў, якія далучыліся да санкцый супраць РФ.
Ураду РФ, сярод іншага, прадпісана вызначыць пералік відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчаваньня, што закранаюцца гэтым указам, і прыняць меры па забесьпячэньні збалянсаванасьці таварных рынкаў і недапушчэньні паскоранага росту коштаў на сельскагаспадарчую і харчовую прадукцыю. Акрамя таго, кабінэт міністраў павінен забясьпечыць распрацоўку і рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэньне прапановы айчынных тавараў, – гаворыцца ў падпісаным прэзыдэнтам Расеі ўказе.