Вядомы расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў і адзін з кіраўнікоў расейскага апазыцыйнага руху «Салідарнасьць» Леанідам Мартынюк прэзэнтавалі відэа з сэрыі «Хлусня пуцінскага рэжыму».
«У гэтым відэа мы спэцыяльна выкарыстоўвалі толькі заявы Пуціна, яго прыхільнікаў і падкантрольных яму СМІ, разьмясьціўшы навіны ў храналягічным парадку», - напісаў Нямцоў на сваёй старонцы у «Фэйсбуку».
«Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў зьбіты вечарам 17 ліпеня і ўпаў у ваколіцах вёскі Грабава Шахцёрскага раёну Данецкай вобласьці. Усе, хто быў у самалёце, пасажыры і чальцы экіпажу, загінулі. Большасьць з 298-мі ахвяраў — падданыя Нідэрляндаў.