Падарожжы Свабоды: Дынаравічы, Шчарбіны. Менскі раён
Your browser doesn’t support HTML5
У1974-м годзе ў СССР адбылася падзея, якую можна параўнаць са скасаваньнем прыгону. Пачалася ўсеагульная паспартызацыя насельніцтва. Калгасьнікам, якія ня мелі пашпартоў і таму не маглі свабодна ехаць у гарады на вучобу і працу, ураўнялі ў правах з гарадзкімі. Чаму гэтую падзею вяскоўцы ня згадваюць, як сьвята вызваленьня?