Санкцыі ЗША: балюча, але не сьмяротна

Your browser doesn’t support HTML5

На думку аналітыкаў, чарговыя штрафныя санкцыі ЗША супраць Расеі не такія жорсткія, як чакалася. Крыніцы ў Белым доме і Міністэрстве фінансаў паведамлялі аб тым, што ЗША маюць намер байкатаваць важныя галіны расійскай эканомікі: яе банкаўскі сэктар, паліўна-энэргетычную прамысловасьць, ваенна-прамысловы комплекс. Чакаліся захады, здольныя ўвесьці Расею ў крызіс. Да гэтага справа не дайшла. Чаго ў такім выпадку вартыя гэтыя санкцыі? Адказы даюць амэрыканскія і беларускія аналітыкі. У праграме таксама інтэрвію з украінскім дэпутатам і пісьменьнікам Аляксандрам Брыгінцом, якога абвясьцілі ў Менску пэрсонай нон-грата, погляд на праблему банкруцтваў прыватных прадпрыемстваў і на забудовы паркавых зонаў камэрцыйным жыльлём, разважаньні з нагоды юбілею канцлера ЗША Ангелы Мэркель.