Вёсцы Налібакі на Валожыншчыне пашанцавала
Your browser doesn’t support HTML5
Што было б, калі б хаця адзін чалавек у кожнай вёсцы запісаў успаміны старых людзей? Што было б, калі б у кожнага мястэчка зьявіўся свой краязнаўчы сайт? Якія б невядомыя старонкі гісторыі нам адкрыліся? Вёсцы Налібакі, што на Валожыншчыне, пашанцавала. Яе ўраджэнец, журналіст і краязнаўца Зьміцер Гурневіч такі сайт стварыў. Туды мы і выпраўляемся.