Пясьняр Анатоль Кашапараў – беспрытульнік
Your browser doesn’t support HTML5
Заслужаны артыст Беларусі, залаты голас легендарных «Песьняроў» Анатоль Кашапараў вярнуўся на радзіму з ЗША, дзе пражыў апошнія дванаццаць гадоў. Вярнуўся і стаў фактычна беспрытульнікам, паколькі жыць ня мае дзе. Пакуль прытулак песьняру далі менскія сябры, ён зрэдку дае канцэрты – сумесна зь Леанідам Барткевічам. Пра тое, чым сьпявак займаўся за акіянам і якой бачыць сваю будучыню, ён расказаў у перадачы Міхася Скоблы.