Хто вітаецца з Лукашэнкам? (3)

Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца ў Сэрбію. Напярэдадні ў інтэрвію сэрбскім мэдыям ён сказаў, што палітыка і пазыцыя Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі апошнім часам мяняецца. «Прынамсі, са мной ужо вітаюцца і размаўляюць. Гэта таксама вялікі прагрэс», – сказаў ён. Ці сапраўды такія зьмены адбыліся? І калі так, то чаму? У праграме таксама расповед пра вэтэранку АК, якую вінавацяць у кантрабандзе гуманітарнай дапамогі, інтэрвію з кіраўніком украінскага Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрыем Тымчуком, успаміны пра Вячаслава Кебіча і Джорджа Оруэла. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.