Хістаньні Лукашэнкі вакол Украіны

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў Кіеве адбылася інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі. Прысутны на ёй кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заклікаў Украіну дамаўляцца і з Расеяй, і з Эўрапейскім Зьвязам. Навіны беларускіх палітвязьняў: Зь Мікалаем Статкевічам кожны месяц праводзяць гэтак званыя "выхаваўчыя размовы". Эдуард Лобаў заканчвае навучаньне па зваршчыка. Рэпартаж з Магілёўшчыны, дзе шмат навучальных устаноў летась сутыкнуліся зь недаборам на спэцыяльнасьці, запатрабаваныя аграпрамысловым комплексам. Чаму многія прадукты харчаваньня ў Польшчы каштуюць значна таньней, чым у Беларусі? Ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская сельская гаспадарка? Апытаньне ў Горадні. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.