«Бакштанка»

Your browser doesn’t support HTML5

Беларусь сёлета заняла першае месца ў сьвеце па ўжываньні чыстага сьпірту на душу насельніцтва. Пры тым, што так званае самагонаварэньне ўжо даўно амаль пераможанае. П'юць выключна крамную гарэлку. Чаму ж не было такога павальнага п'янства ў часы «свойскіх гарэлак»? Па адказ мы паедзем у вёску Бакшты, што пад Іўем, якая калісьці славілася сваёю гарэлкай «Бакштанкай».