Чарговы саюз (2)

Your browser doesn’t support HTML5

Беларусь, Расея і Казахстан падпісалі Дамову аб стварэньні адзінага Эўразійскага эканамічнага саюзу. Ад 1 студзеня 2015 году ён павінен стаць агульным рынкам тавараў, паслуг, капіталаў і працы. Лукашэнка ня пляскаў у далоні пасьля падпісаньня. Асноўная прэтэнзія Беларусі да дамовы – неўрэгуляваньне цэн на рынку нафты, газу, лекаў і да т.п. У якім саюзе Беларусі было б лепей – у Эўразійскім ці ў Эўрапейскім? У праграме таксама расповед пра салігорца, які ваюе на баку сэпаратыстаў ва Ўкраіне, інтэрвію са стваральнікамі новай настольнай беларускамоўнай гульні, прэзэнтацыя чарговай кавэр-вэрсіі песьні «Радыё Свабода» ў выкананьні Ільлі Фаляжынскага. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.