Казематы за мяса і за кватэры (3)
Your browser doesn’t support HTML5
Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў затрыманьне гендырэктара Слуцкага мясакамбінату і ягонага намесьніка, не называючы прозьвішчаў. На камбінаце кажуць, што гнілога мяса ў іх не было.
У сваім апошнім слове ў судзе Віктар Піліпец, былы кіраўнік Гомелю, гаварыў пра ціск і забароненыя мэтады сьледзтва ў справе аб незаконным разьмеркаваньні кватэр. Паводле Піліпца, «дзесяткі людзей прайшлі праз казематы».
Пра ўкраінскія падзеі сёньня ў эфіры гавораць:
Беларускі журналіст Дзьмітры Галко з Харкава, украінскі правабаронца з Луганску Канстанцін Рэвуцкі, кіраўнік прафсаюзу гарнякоў Данбасу Мікалай Валынка і кандыдат на ўкраінскага прэзыдэнта Юлія Цімашэнка.
Голас народу: чаму Аляксандр Лукашэнка насуперак пазыцыі Масквы адважыўся выступіць супраць фэдэралізацыі Ўкраіны? Апытаньне ў Горадні.
Азіраючыся ў 1994-ы: дэталі першай прэзыдэнцкай кампаніі, параўнаньне іміджу кандыдатаў Лукашэнкі і Пазьняка вачыма культуроляга Ягора Сурскага, які захоўвае тагачасныя плякаты.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.