Нагода працьверазіцца (3)
Your browser doesn’t support HTML5
Паводле Аляксандра Турчынава, пачалася другая спэцапэрацыя Расеі супраць Украіны, мэта якой разарваць краіну на кавалкі.
Лідэр расейскай партыі "Заходні выбар" Канстанцін Баравы у інтэрвію Свабодзе заявіў, што ў Крамля ёсьць свой сцэнар і адносна Беларусі.
Заўтра выходзіць на волю былы ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Свой другі тэрмін адзін з палітвязьняў адбыў ад званка да званка. Маці і блізкія збіраюцца сустракаць яго ля варотаў турмы.
Яна Івашчанка , вучаніца менскай гімназіі, праз інтэрнэті бацькоў шукае беларускамоўных дзяцей. Водгукі прыходзяць і з-за мяжы.
Старшыня Беларускага славянскага камітэту Сяргей Касьцян скардзіцца адміністрацыі прэзыдэнта і ў сродкі масавай інфармацыі, што на ягоную структуру ўлады аказваюць моцны ціск.
З нагоды Ўсясьветнага дня здароўя ў Менску забаронены продаж алькагольных напояў.