Кнігазбор дзяржаўнай важнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

“Беларускі кнігазбор” – адзін з самых цікавых кніжных праектаў у найноўшай гісторыі Беларусі. З заплянаваных 200 тамоў ужо выйшлі ў сьвет больш за сем дзясяткаў, сярод якіх аднатомнікі Вацлава Ластоўскага, Францішка Аляхновіча, Ларысы Геніюш, Натальлі Арсеньневай ды другіх аўтараў, крамольных для сёньняшніх дзяржвыдавецтваў. Госьцем перадачы – стваральнік і нязьменны галоўны рэдактар “Кнігазбору” Кастусь Цьвірка, якому днямі споўнілася 80 гадоў.