Іўе – сталіца беларускіх татар
Your browser doesn’t support HTML5
У Крым сьцягваюцца расейскія войскі. Крым не сыходзіць зь першых палос газэт усяго сьвету. Але ў Беларусі ёсьць адна нацыянальная група, якая непасрэдна з Крымам зьвязаная – беларускія татары, нашчадкі крымцаў. Ці адчуваюць яны роднасьць са сваімі далёкімі супляменьнікамі? Мы едзем у сталіцу беларускіх татар – горад Іўе.