Да каго прамаўляў Януковіч? (2)

Your browser doesn’t support HTML5

Адхілены прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паказаўся журналістам. Каму адрасаваная ягоная прамова? Якое расейскае пасланьне агучыў былы ўкраінскі кіраўнік?   Аляксандар Лукашэнка лічыць, што ў аснове ўкраінскага крызісу ляжаць развал эканомікі і карупцыя. Афіцыйнай пазыцыі Менску па расейска-украінскім канфлікце па-ранейшаму няма, але беларускае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА выступіла з ускоснай крытыкай плянаў расейскай анэксіі Крыму.   11 сакавіка з Баранавіцкага арыштнага дому вызваліўся палітвязень, маладафронтавец Уладзь Яроменак, адбыўшы 3 месяцы няволі за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду.   У сыстэме аховы здароўя Менску не хапае малодшага і сярэдняга мэдпэрсаналу, бо мэдсёстры і санітаркі сыходзяць працаваць у гандлёвыя сеткі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.