Гарадзенская гісторыя – ад Вітаўта да Міхася Ткачова

Your browser doesn’t support HTML5

“Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” – пад гэткай назвай выйшла ў сьвет гісторыя Горадні X–XXI стагодзьдзяў. Гэты ўнікальны выдавецкі праект быў ажыцьцёўлены дзякуючы беларуска-польскаму аўтарскаму калектыву. У чым розьняцца погляды беларускіх і польскіх гісторыкаў на гэты памежны горад? Чаго ўсё ж больш у яго мінуўшчыне – каралеўскага ці правінцыйнага? Якая яна, топ-дзясятка найвыдатнейшых гарадзенцаў? Госьцем перадачы будзе адзін з аўтараў і рэдактар кнігі доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.