Ці варта паліць маёнткі?
Your browser doesn’t support HTML5
Украіна апошніх дзён. Рэвалюцыянэры руйнуюць помнікі Леніну, зьнішчаюць савецкую сымболіку, падпалілі дом лідэра камуністаў. Ці такія дзеяньні — непазьбежны складнік любой рэвалюцыі? Ці адрозьніваюцца рэвалюцыі ў ХХІ стагодзьдзі ад рэвалюцыяў мінулых эпохаў? У дыскусіі бяруць удзел палітык, сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі і кінадраматург, мастацтвазнаўца Ўладзімер Халіп. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.