Выходзіць у сьвет «Мёртвым не баліць. Без цэнзуры»

Your browser doesn’t support HTML5

У адным зь менскіх выдавецтваў мае неўзабаве выйсьці ў сьвет аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» без цэнзурных скаротаў. Што выкасоўваў з тэкстаў пісьменьніка Галоўліт? Як ставіўся да Быкава першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў? Чаму і сёньня дасьледчыкі ня маюць доступу да архіваў народнага пісьменьніка? Бесцэнзурную кнігу Быкава падрыхтаваў да выданьня Сяргей Шапран, зь якім пагутарыў Міхась Скобла.