Ці будуць беларускія вайскоўцы страляць у народ?
Your browser doesn’t support HTML5
Чаму ўлады вырашылі прыняць папраўкі ў закон аб «Ваенным становішчы», у выніку чаго яго можна прымяняць ня толькі ў выпадку вайны зь іншай дзяржавай, але і падчас масавых пратэстаў унутры краіны? Ці дазваляе беларускае заканадаўства вайскоўцам не выконваць злачынныя загады камандзіраў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць генэрал міліцыі ў адстаўцы, былы Старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб і аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Аляксандар Алесін. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.