Якія высновы варта зрабіць беларусам з падзеяў ва Ўкраіне? (2)

Your browser doesn’t support HTML5

Сярод тэмаў: Зьбеглы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч абвешчаны ў вышук. На працягу дня прыходзяць супярэчлівыя паведамленьні аб яго затрыманьні, уцёках у Расею або знаходжаньні са сьвітай у крымскім манастыры У Менску беларускія пісьменьнікі і музыкі наладзілі акцыю салідарнасьці з Героямі Майдану ў форме літаратурных чытаньняў З Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольнілі члена Свабоднага прафсаюзу Беларускага Аляксандра Нікітку. Скончыўся тэрмін дзеяньня працоўнага кантракту, і адміністрацыя вырашыла больш яго не падаўжаць. Апытаньне ў Горадні: Якія высновы варта зрабіць беларусам, назіраючы за вынікамі палітычнага супрацьстаяньня ва Ўкраіне?   Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.