Жывая Свабода

Your browser doesn’t support HTML5

Народныя гуляньні ва ўкраінскіх «Драздах» Ахова пакінула рэзыдэнцыю Віктара Януковіча Міжгор'е каля Кіева. У Кіеве антыпрэзыдэнцкія сілы ўзялі пад кантроль ўрадавыя будынкі. Вярхоўная рада Ўкраіны сёньня абрала новага старшыню, прызначыла новага міністра ўнутраных справаў, прыняла рашэньне вызваліць з турмы колішнюю прэм'ер-міністарку Юлію Цімашэнку. Прэзыдэнт Віктар Януковіч пакінуў Кіеў і накіраваўся ў Харкаў, зьявіліся паведамленьні пра яго магчымую адстаўку, але сам ён заявіў, што ў адстаўку не сыходзіў  і што ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio