Чаму вышэйшыя чыноўнікі прызнаюць, што ў беларускай эканоміцы «нешта ня так»?
Your browser doesn’t support HTML5
Апошнім часам кіраўнікі ўраду і сам Аляксандр Лукашэнка прызнаюць крытычны эканамічны стан краіны. Чым можна патлумачыць такія заявы? Ці ёсьць гэта прызнаньнем крызысу беларускай сацыяльнай мадэлі? Што стаіць за прапановай памочніка прэзыдэнта Кірыла Рудага запрасіць на кіроўныя пасады беларусаў-эмігрантаў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» эканаміст Сяргей Чалы і дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.