Выбарцы сьпяць у валёнках (2)

Your browser doesn’t support HTML5

На Віцебшчыне у Мёрах і Бабінічах людзі ў маразы суткамі застаюцца без ацяпленьня. Старшыня Бабініцкага сельсавету Мацьвеева прытым зьбірае подпісы, каб зноў балятавацца ў дэпутаты. 6 лютага Ўльяне Захаранцы, маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, спаўняецца 90 гадоў. 15 зь іх яна жыве бяз сына. Кіраўнік Беларусі ляціць у Сочы. Разам з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным ён будзе назіраць за адкрыцьцём зімовай Алімпіяды. Уладзімер Глод раскажа пра палітычную раскладку гульняў, а таксама сьвежы анэкдот: чым адрозьніваюцца колішняя маскоўская алімпіяда ад цяперашняй сочынскай? А таксама: Амэрыканскі дыплямат Ітан Голдрыч прадэманструе свае посьпехі ў беларускай і прачытае «Зорку Вэнэру». У «Жывой мове» — чым адрозьніваюцца па сэнсе словы цяпер і зараз. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.