Ці захавалася ў Беларусі бясплатная мэдыцына? (1)

Your browser doesn’t support HTML5

У раённых цэнтрах на Гарадзеншчыне платныя мэдычныя паслугі не канкуруюць зь бясплатнымі, а становяцца безальтэрнатыўнымі. Гарантаваная дзяржавай бясплатная мэдычная дапамога пакрысе згортваецца. «Ці можна лічыць, што ў Беларусі захавалася бясплатная мэдычная дапамога? Ці даводзілася вам плаціць за паслугі ў паліклініцы ці шпіталі?» На такое пытаньне адказалі жыхары Магілёва. Суд аштрафаваў былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча на мільён 300 тысячаў рублёў за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду. Тысячы заўзятараў спазьніліся на хакейны матч у «Менск-арэне» на цэлы пэрыяд з-за кепска наладжанай сыстэмы бясьпекі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio