Які ўплыў на беларускую эканоміку акажа падзеньне курсу расейскага рубля?

Your browser doesn’t support HTML5

У новым годзе абменны курс расейскага рубля пачаў хутка зьніжацца. Чым выкліканы такі працэс? Як гэта адаб'ецца на беларускай эканоміцы? Ці пачне хутка зьніжацца беларускі рубель? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык зь Менску.