Куды рушыць Украіна?

Your browser doesn’t support HTML5

Ва Украіне працягваецца сілавое супрацьстаяньне паміж ўладай і Майданам. Чаму падзеі разьвіваюцца па сілавому сцэнару? Як ацаніць міжнородны кантэкст украінскіх падзей? Як у Беларусі рэагуюць на забурэньні ва Украіне? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” журналіст Юрась Сьвірко з Кіева і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.