Новы беларускі рок: па-за палітыкай?
Your browser doesn’t support HTML5
Апошнім часам у Беларусі зьявілася нямала новых рок-выканаўцаў. Яны запісваюць дыскі, здымаюць кліпы, разьмяшчаюць іх у інтэрнэце, выступаюць у клюбах, раз-пораз нават прарываюцца ў радыёэтэр. І бальшыня зь іх адмяжоўваецца ад палітыкі.
Чаму разбураюць традыцыю? Ці можа мець такая музыка посьпех у Беларусі? Звужаюць ці пашыраюць тым самым яны сваю аўдыторыю?
У дыскусіі бяруць удзел паэт, вакаліст і гітарыст гурту «TonqiXod» Уладзь Лянкевіч і галоўны рэдактар музычнага парталу «Tuzin.fm» Сяргей Будкін.