Чаму беларусы — не ўкраінцы?

Your browser doesn’t support HTML5

У гэтыя дні, калі ў Кіеве пратэстуе Эўрамайдан. ўсё часьцей з розных бакоў гучаць параўнаньні Беларусі з Украінай Чаму Украіна не Беларусь? — ставіць тэмай свайго тэлешоў ва Украіне журналіст Савік Шустэр. «Мы — не Беларусь! мы не баімся, больш нас біць не будуць!», — крычыць хлопец на акцыі ў Данецку. Украіна — гэта не Беларусь, гаворыць украінскі апазыцыянэр Арсеній Яцэнюк. Дык чаму беларусы — не ўкраінцы і ці карэктныя такія параўнаньні, абмяркоўваюць Валер Каліноўскі, які больш за месяц працаваў падчас Аранжавай рэвалюцыі ў Кіеве, і Сяргей Навумчык, колішні дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня. Вядзе перадачу Ганна Соўсь.