Тэатар на вастрыі палітычнага змаганьня

Your browser doesn’t support HTML5

Днямі ў сталічным Купалаўскім тэатры прайшла прэзэнтацыя кнігі “Беларускі тэатар (1920–1930): адраджэньне і заняпад”. Яе аўтар, доктар гуманістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэй Масквін прысьвяціў сваё дасьледаваньне беларускім акторам, рэпрэсаваным у часы сталіншчыны. Якія спэктаклі камуністычная партыя закрывала найперш? Як ужывалася на беларускай сцэне сусьветная клясыка з пралетарскімі лёзунгамі? І што перанялі сёньняшнія ідэолягі ў сваіх савецкіх папярэднікаў? Пра гэта ды іншае – у перадачы, якую вядзе Міхась Скобла.