Як мяняецца эканамічная сытуацыя – у лепшы ці горшы бок?

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў праграме: Апошнія нападкі Аляксандара Лукашэнкі на ўрад паказалі ў сваіх рэпартажах усе асноўныя тэлеканалы краіны. Шэраг назіральнікаў лічаць, што блізкім часам ва ўрадзе могуць адбыцца адстаўкі. Навіны беларускіх палітвязьняў -- Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спатканьня з маці, але прынялі ў яе харчовую перадачу для сына. Уладзь Яроменак будзе на волі яшчэ да канца лістападу, што зьвязвае з самітам "Усходняга партнэрства" ў Вільні. 30-гадовы смаргонец Арцём Фрэнкель некалькі апошніх гадоў ходзіць у мора. Праўда, з марской справай ягоны занятак мае сувязь ўскосную – Арцём грае ў музычных калектывах на круізных ляйнэрах. Ня так даўно пасьля паўгадавога кантракту вярнуўся з туру па Міжземнамор'і, а неўзабаве зьбіраецца ў працяглую вандроўку на выспы Карыбскага басэйну. Апытаньне ў Гомелі: “Як мяняецца апошнім часам эканамічная сытуацыя ў Беларусі – у лепшы ці горшы бок? Ці адчулі Вы гэта на ўласным досьведзе?”