Што будзе з Батурам, Турам і Пераслаўцавым?
Your browser doesn’t support HTML5
Кіраўнік Беларусі звольніў намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Тура, старшыню Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру і старшыню канцэрну "Бел-лес-папера-прам" Аляксандра Пераслаўцава за невыкананьне сваіх загадаў
Выкладчыцкі калектыў Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту на мяжы расколу. Створана плятформа «За новы ЭГУ». Частка выкладчыкаў хоча альтэрнатывы рэктару Міхайлаву
У беларускага тэлеканалу Белсат, што вяшчае з тэрыторыі Польшчы, знайшоўся канкурэнт, які аспрэчвае назву каналу. Дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛСАТ–плюс» Андрэй Белякоў зьбіраецца другі раз падаць у суд
На Магілёўшчыне ў Асіповіцкім раёне ўлады наважыліся ліквідаваць Сьвіслацкі сельсавет у сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі зьменамі ў раёне. Вяскоўцы выступілі супраць і сабралі сямсот подпісаў за тое, каб сельсавет застаўся.
Беларускія геі рыхтуюцца да чарговай спробы правядзеньня ў Менску гей-прайду, а таксама "Прайд-тыдня" на пачатку сьнежня. Пачынаючы з 1999 году ніводная публічная акцыя "Менскага гей-прайду" не была санкцыянаваная ўладамі
Апытаньне ў Горадні: Беларусь увайшла ў дваццатку самых мілітарызаваных краін сьвету. Ці патрэбныя Беларусі такая армія і такія выдаткі на абарону?
І на гэтае ж пытаньне можаце адказаць і вы. Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio