Несанкцыянаваны паклон
Your browser doesn’t support HTML5
Міліцыя затрымала людзей падчас ускладаньня кветак на Кальварыйскіх могілках.
Сцэнар маратону памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій зьмяніўся. Госьцяй эфіру будзе адна з затрыманых каардынатарка ініцыятывы «Абаронім Курапаты» Ганна Шапуцька.
Дагэтуль нечуванае: малітва “Божа, барані Беларусь” у актавай залі міліцэйскага аддзяленьня.
“Кажу вам, я не вінаваты!” Сяргей Дубавец чытае апошні верш Міхася Чарота, нацарапаны на сьценах турмы НКВД.
Як будзе карэктавацца сьпіс неўязных у Эўразьвяз і чаму Андрэй Саньнікаў выступае за санкцыі.
Прававы погляд на канфіскацыю аўтамабіляў: прычым тут сям’я, якая ўскладчыну купляла машыну?
Голас народа: чаму беларуская эканоміка ня можа абыйсьціся без крэдытаў?
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.