Як ставяцца беларусы да тых, хто гадуе прыёмных дзяцей?

Your browser doesn’t support HTML5

У нядзелю ў Пружанах 39-гадовая Кацярына Анохава скончыла жыцьцё самагубствам у сябе дома. Жанчына разам з мужам Аляксандрам выхоўвала 11 дзяцей: дваіх біялягічных і 9 прыёмных або усыноўленых. Нашым госьцем будзе Андрэй Маханько, старшыня праўленьня міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «Паразуменьне», асноўная мэта якога – дапамагаць дзецям, які знаходзяцца ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі. Таксама ў праграме – пра скандал у Маскве, дзе беларускі КДБ нібыта спрабаваў затрымаць аднаго з мэнэджэраў кампаніі «Ўралкалій». У бліц-аналізе галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч разважае чаму беларускія ўлады дагэтуль не перадалі Расеі кіраўніка «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгэрэнэра. Прагучыць апытаньне на вуліцах Берасьця: Беларусь зноў просіць шматмільярдныя крэдыты – і на Ўсходзе, і на Захадзе. Як вы да гэтага ставіцеся? Чаму беларуская эканоміка ня можа абысьціся без крэдытаў? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio