Цьвярозыя шафёры ў моры разьліваным. Жывая свабода з Аленай Ціхановіч у 18.00
Your browser doesn’t support HTML5
Цьвярозыя шафёры ў моры разьліваным. Жывая свабода з Аленай Ціхановіч у 18.00
Правабаронцы ацэнваюць затрыманьне лідэра беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша як прэвентыўную меру напярэдадні саміту кіраўнікоў СНД у Менску.
Павал Севярынец у он лайне Свабоды заявіў, што хацеў бы, каб наступным прэзыдэнтам Беларусі быў Зміцер Дашкевіч.
Расея ўвяла абавязковы ўтылізацыйны збор для аўтавытворцаў. Пад яго ад Новага году падпадуць і вытворцы беларускай тэхнікі, легкавой і грузавой.
Заўтра уступяць у сілу папраўкі антыалкагольнага заканадаўства, паводле якіх можна будзе забіраць аўтамабілі ў тых, каго двойчы на працягу году зловяць п’яным за рулём.
У Бярозаўскім раёне працягваецца пошук сьвіней на сялянскіх падворках. Улады дамагаюцца, каб жыхары 17 вёсак выразалі ўсё пагалоўе. Сяляне параўноўваюць гэтыя захады з часамі нацысцкай акупацыі.
Пытаньне эфіру: Каго з прэзыдэнтаў краінаў СНД вы хацелі б бачыць на месцы кіраўніка Беларусі?
Тэлефон у студыю 651 42 04.