«Ах варанок мой, варанок»: чаму папулярны турэмны шансон у Беларусі?
Your browser doesn’t support HTML5
Зьміцер Вайцюшкевіч чарговым разам зьдзівіў сваіх прыхільнікаў, выдаўшы альбом турэмнага шансону. Герой ягоных песьняў Хведар Шчавель нарадзіўся ў цэнтры Эўропы, паблізу беларускага возера Шо. Ён рэжа праўду-матку ў вочы ўсім без разбору, размаўляе толькі па-беларуску, а калі пачынае па-расейску — заікаецца...