Лета з Ганнай Соўсь. Анатоль Лябедзька -- пра Hilton-амэрыканку (1) (ПАЎТОР)
Your browser doesn’t support HTML5
Госьцем жывога эфіру будзе старшыня АГП Анатоль Лябедзька, і мы пагутарым пра ягоную кнігу «108 дзён і начэй у засьценках КДБ», якую пачала публікаваць Свабода.
Таксама ў эфіры:
- палічым страты беларускага бюджэту з-за канфлікту з «Уралкаліем»
- паслухаем рэакцыі праваслаўных сьвятароў на заявы Лукашэнкі пра рэформу царквы
- пастаім разам з кіроўцамі ў чарзе, каб аплаціць збор за платныя дарогі
- даведаемся, дзеля чаго беларускія лекары стварылі адвакацкае бюро
- абмяркуем загад Аляксандра Лукашэнкі ліквідаваць ілжэ-прадпрымальніцтва
- пачуем меркаваньні гандляроў і пакупнікоў сьвініны на Камароўцы, ці паўплывала на кошты і попыт на мяса афрыканская чума
- паслухаем магілёўскіх рыбакоў пра сама, якога злавіў Лукашэнка