Дом літаратара

Your browser doesn’t support HTML5

За апошнія пяць гадоў малады літаратар зь Віцебску Арцём Арашонак выдаў тры кнігі, у тым ліку – пераклад знакамітага філязофскага эсэ Германа Гесэ “Сідхартха”. Пра творчыя дасягненьні Арцёма – у сюжэце Валянціны Аксак. Рэцэнзію на кнігу нарысаў Сяргея Чыгрына “Зь беластоцкай зямлі” падрыхтаваў Язэп Янушкевіч. А ў рубрыцы “Аўтар і твор” – сустрэча з празаікам Андрэем Федарэнкам: прагучаць таксама ягоныя міні-эсэ зь нізкі “Сечка”.