Вольная студыя

Your browser doesn’t support HTML5

22 кастрычніка ў менскім Палацы мастацтва распачала працу выстава “Міленіюм”, зладжаная Саюзам мастакоў Беларусі і прымеркаваная да 1000-годзьдзя гістарычнай Літвы. На ёй прэзэнтаваныя сотні жывапісных, графічных, керамічных і скульптурных твораў, прысьвечаных падзеям і асобам Вялікага Княства Літоўскага. Міхась Скобла сустрэўся з адным з арганізатараў выставы мастаком Міколам Купавам.