Дом літаратара

Your browser doesn’t support HTML5

У новым выпуску "Дома літаратара" прэм'ера рубрыкі "Кніжны рэйтынг". Нашы экспэрты будуць вызначаць найлепшыя беларускія кнігі ў розных жанрах. Адкрывае рубрыку Валянцін Акудовіч са сваім рэйтынгам вандроўных эсэ. Больш за тысячу аўтографаў Янкі Купалы апісаны ў адмысловым каталёгу, пра які раскажа старшыня міжнароднага Купалаўскага фонду Вячаслаў Рагойша. А ў рубрыцы "Аўтары і творы" мы сустрэнемся з паэтам Уладзімерам Арловым.