Вольная студыя

Your browser doesn’t support HTML5

Роўна чатырыста гадоў таму славуты італьянскі астраном Галілео Галілей сканструяваў тэлескоп, з дапамогай якога адкрыў плямы на Сонцы і спадарожнікі Юпітэра. У памяць гэтай падзеі 2009 год адзначаецца ва ўсім сьвеце як Год астраноміі. Ці ёсьць шанцы ў Беларусі стаць касьмічнай дзяржавай? Чым вызначаецца беларуская прысутнасьць на Месяцы і колькі каштуе касьмічная нерухомасьць? На гэтыя ды іншыя пытаньні Міхася Скоблы адказвае выкладчык астраноміі менскага Рэспубліканскага цэнтру тэхнічнай творчасьці навучэнцаў Кастусь Цыркун.