Беларускае замежжа
Your browser doesn’t support HTML5
Суайчыньнікі за мяжой маюць шмат пытаньняў да уладаў Беларусі, а таксама патрабуюць увагі як да сваіх уласных праблем, так і да праблем па захаваньні і разьвіцьці нацыянальнай культуры. Два беларускія міністры і прадстаўнікі уладаў цягам двух дзён слухалі крытыку, прапановы і адказвалі на пытаньні дыяспары на Пятым зьезьдзе згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Ці атрымаўся дыялёг? Што варта чакаць ад уладаў дыяспары і ці з'явіцца закон аб суайчыньніках за мяжой – у новай перадачы “Беларускае замежжа”.