Жывая Свабода з Аленай Радкевіч

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень радыё. Якая будучыня наканаваная радыё? Ці вытрымлівае яно канкурэнцыю зь іншымі сучаснымі СМІ? Якім павінна быць сёньняшняе вяшчаньне? На гэтыя тэмы мы будзем разважаць з дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком. Задаць яму пытаньне і выказаць сваё меркаваньне можна ад 20:00 да 20:30 па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны таксама аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio Сярод іншага мы зноў вернемся да скандалаў вакол плястычнай мэдыцыны, паразважаем, ці рады беларусы, што да іх езьдзіць шмат расіянаў.