Жывая Свабода з Ганнай Соўсь (ПАЎТОР)
Your browser doesn’t support HTML5
Ці трэба музыкам удзельнічаць у палітыцы? Чакаем вашых адказаў на Вэлкомаўскі нумар 651 42 04 ад 20 да 21 гадзіны, а таксама ў любы час на менскі аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio.
З госьцем «Свабоды» вядомым расейскім публіцыстам і музычным крытыкам Арцёміем Троіцкім пагаворым пра масткоў на барыкадах, беларускіх музыкаў у Расеі і пра тое, дзе горш з дэмакратыяй — у Беларусі ці Расеі.
Яшчэ адзін госьць Свабоды — Генік Лойка ў жывым эфіры раскажа пра тое, як негвалтоўны супраціў дапамагае змагацца і перамагаць.
Таксама вас чакае:
Рэакцыя Сяргея Міхалка на порна-скандал у эфіры БелМузТВ.
«Краіна Беларусь» Уладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча цяпер па-ангельску і па-расейску. Якія мовы перавыданьня наступныя?
Ці застанецца Вольга Класкоўская ў швэдзкай турме? Вынікі сёньняшняга судовага паседжаньня.
Рэпартаж з затопленых вёсак Жыткавіцкага раёну.
Чакаю вашых прапановаў і камэнтароў. Пішыце мне ў Фэйсбук — Hanna Sous.