Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў выніковай гадзіне дня: Данчык, Анатоль Кот, родныя мясьціны Бяляцкага і мова «Беларусбанку» Ад 20-й да 21-й гадзіны ў жывым эфіры «Свабоды» зь вядучай Ганнай Соўсь: Гутарка з Данчыкам пра новы сэзон «Свабоды». Гутарка з акторам Анатолем Котам, выканаўцам адной з роляў у фільме «Жыве Беларусь!» Гутарка з кліентам «Беларусбанку» Дзьмітрыем Курзом, ініцыятарам пэтыцыі аб  даданьні беларускай мовы ў мэню інфакіёскаў і іншыя сэрвісы гэтага банку. Гутарку з Валерам Каліноўскім аўтарам кнігі «Справа Бяляцкага» сэрыі «Бібліятэка Свабоды», які гэтымі днямі прэзэнтаваў кнігу ў Бабруйску, дзе палітвязень цяпер знаходзіцца ў турме; у Сьветлагорску, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады праваабаронцы, і дзе пахаваныя яго бацькі; а таксама ў Гомелі, дзе Алесь вучыўся ва ўнівэрсытэце і пачынаў сваю грамадзкую дзейнасьць. Шмат добрай музыкі і падсумаваньне падзеяў дня. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.