Свабода бяз гальштукаў

Your browser doesn’t support HTML5

 Ці магчымая адстаўка Філарэта і Лукашэнкі? Заява пра адстаўку Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI, які прызнаўся, што ня мае сілы выконваць абавязкі пантыфіка, ўзьняла шэраг пытаньняў у грамадзтве. Ці пойдзе ў адстаўку 77-гадовы Мітрапаліт Філарэт, стан здароўя якога не дазваляе яму быць дастаткова актыўным? І ці магчыма калі-небудзь, каб у адстаўку добраахвотна пайшоў Аляксандар Лукашэнка ці Ўладзімер Пуцін? Гэта ды іншае ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Сяргей Абламейка і Ганна Соўсь і супрацоўнік рускай службы Радыё Свабода Андрэй Шары.